Як адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія» Глеб Пархамовіч, пасажырам прапануецца двухразовае гарачае харчаванне, нормы ручной паклажы складаюць 5 кілаграмаў, багажу — 23 кілаграмы для эканомкласа і 32 — для бізнес-класа. «Першыя рэйсы запоўненыя цалкам, цікавасць да напрамку высокая, загрузка, паводле дадзеных тураператараў, застанецца такой прынамсі да вясны», — паведаміў ён.
Новы маршрут стаў чарговым крокам у развіцці беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва і пашырэнні геаграфіі палётаў «Белавія».
Міхаіл Данілковіч