Top.Mail.Ru

З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 70 тыс. іншаземцаў

З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 70 тыс. іншаземцаў, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.



З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 71 592 замежныя грамадзяніны з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін-суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведаў 1 329 761 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбылі 425 162 чалавекі, з Літвы — 688 695, з Польшчы — 146 344. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 69 560 чалавек.

У ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю