Як адзначылі спецыялісты, зачэпінг — небяспечны спосаб перамяшчэння на цягніку звонку вагона: на даху, падножках, адкрытых пляцоўках або іншых элементах саставу. У Беларусі ім часцей захапляюцца дзеля вострых адчуванняў і публікацыі відэа ў сацыяльных сетках.
Гэта можа прывесці да падзення, сутыкнення з чыгуначнымі збудаваннямі, зашчымленне паміж элементамі саставу або паражэння электрычным токам. Кантактны провад знаходзіцца пад напружаннем 25 тыс. В, а электрычная дуга можа ўзнікнуць і без прамога дотыку да яго. Нават адзін з гэтых фактараў здольны прывесці да цяжкіх траўмаў або гібелі.
За зачэпінг прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У залежнасці ад абставін парушальніку можа пагражаць штраф па ч. 1 арт. 18.3 або арт. 19.1 КаАП. Калі дзеянні пацягнулі пашкоджанне маёмасці, магчымая крымінальная адказнасць. «Прычыненую шкоду таксама могуць спагнаць праз суд. Бацькам, педагогам і сябрам важна тлумачыць падлеткам небяспеку такіх забаў і дапамагаць ім супрацьстаяць ціску аднагодкаў. У такіх сітуацыях важна ўмець сказаць не», — дадалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.