Top.Mail.Ru

З пачатку года ў Мінску адрамантавалі 945 пад’ездаў, 296 з іх — з ініцыятывы жыхароў

У сталіцы запланаваны рамонт 1210 пад’ездаў у 2026 годзе. Работы ўжо выкананы ў 945 з іх, што складае 78,1% ад плана, расказала генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік, паведамляе «Мінск-Навіны».


Планы па бягучым рамонце пад’ездаў фарміруюцца штогод па выніках аглядаў жыллёвага фонду. У абавязковым парадку ў гэты пералік уключаюцца таксама пад’езды дамоў, дзе завершаны работы па капітальным рамонце. А ў некаторых выпадках абнаўленне праводзіцца па ініцыятыве саміх жыхароў, якія гатовы ўдзельнічаць у стварэнні камфортнага асяроддзя пражывання. Так, сёлета мінчане самастойна арганізавалі рамонт у 296 пад’ездах.

— Пры гэтым важна разумець: паколькі рамонт пад’езда выконваецца за кошт сродкаў жыхароў, яны маюць права самастойна выбіраць матэрыял для аздаблення сцен, фактуру і колеравую гаму, — удакладніла Марына Тоўсцік. — Кошт у дадзеным пытанні не абмежаваны. Па жаданні грамадзян могуць быць выкананы работы па мастацкім роспісе сцен пад’езда, дызайнерамі ў гэтым выпадку выступаюць самі жыхары.

Даведачна

Штогод у Мінску праводзіцца конкурс «Узорны пад’езд», які дазваляе адзначыць заслугі жыхароў, якія ўкладаюць сілы і час у добраўпарадкаванне агульнай прасторы і сваім прыкладам натхняюць суседзяў.

У 2026 годзе пераможцамі такога конкурсу сталі:

  1. 1-е месца — Фрунзенскі раён, вул. Адзінцова, 2, корп. 2, пад’езд № 11;
  2. 2-е месца — Ленінскі раён, пр. Ракасоўскага, 105, пад’езд № 2;
  3. 3-е месца — Маскоўскі раён, вул. Рафіева, 25, корп. 1, пад’езд № 9.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю