Top.Mail.Ru

З пачатку наступнага тыдня можа рэзка пахаладнець

Максімальна горача на гэтым тыдні чакаецца ў суботу. У гэты дзень надвор’е ў Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў актыўных франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы. 


Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асноўным па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, раніцай і днём парывісты, пры навальніцах парывы 15–20 м/с. У гэтыя суткі нават начная тэмпература паветра павысіцца да 9–15 °С, а па захадзе і да 19 °С. Па-сапраўднаму актыўнічаць сонца пачне ў разгар дня, калі чакаецца ад 23 °С па паўночным усходзе і да 32 °С па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў, якія будуць перамяшчацца ва ўсходнім кірунку. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, раніцай і днём парывісты, пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу — ад 

12 да 19 °С, днём — ад 21 °С па паўночным захадзе да 29 °С па паўднёвым усходзе краіны.

Аднак наперадзе не ўсё так аптымістычна. Паводле папярэдніх звестак сіноптыкаў, ужо на наступным тыдні да нас прыйдуць халодныя паветраныя масы з поўначы Атлантыкі.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю