Top.Mail.Ru

З-пад пэндзля Шагала. Што паказалі беларускія дызайнеры на Маскоўскім тыдні моды

Аўтар:

Беларускія брэнды Davidova і T. Efremova & IRRA (Ірына Ромбальская) паказалі новыя калекцыі на Маскоўскім тыдні моды, які праходзіць з 26 верасня па 1 кастрычніка.



Паказ увайшоў у міжнародную праграму падзеі разам з калекцыямі дызайнераў з Азіі, Еўропы, Афрыкі і Амерыкі. Мастацкі кіраўнік дэфіле Яніна Чарнышэвіч акрэсліла адзіную тэму: творчасць Марка Шагала ў працах беларускіх дызайнераў.


Марына Давыдава, якая прадстаўляе брэнд Davidova, расказала, што калекцыя натхнёна спадчынай віцебскага мастака. «Тут выкарыстаны аўтарскі прынт, тут ёсць водгалас кнігі Марка Шагала «Маё жыццё», тут ёсць каханне, усе ведалі, як Марк Шагал кахаў Бэлу», — дзеліцца дызайнер.

Другая частка паказу — творчы дуэт скульптара Ірыны Ромбальскай і дызайнера Таццяны Яфрэмавай. Па словах Яфрэмавай, у калекцыі выкарыстана «поўная імітацыя ручнога ткацтва, як бабулі вязалі ў беларускіх вёсках». Ромбальская дадала, што дызайнеры імкнуліся злучыць самабытнасць з сучасным поглядам на спадчыну, дадаўшы элементы гранжу.


Маскоўскі тыдзень моды сабраў больш за 200 дызайнераў. Апроч подыумных паказаў, у рамках падзеі працуюць шоўрум для баераў і маркет для масавага пакупніка.

Ягор ЧУРЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю