Пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі, у якім акумулюецца ўся інфармацыя ад нацыянальных наглядальнікаў з усёй краіны.
Нагадаем, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі вылучана больш за 35 тысяч назіральнікаў, якія акрэдытаваны практычна на ўсіх участках у кожным рэгіёне Беларусі, і многія з іх ужо прыступілі да сваіх абавязкаў.
Спакойна і без здарэнняў — менавіта так, паводле інфармацыі, якая паступала з месцаў, можна ахарактарызаваць першы дзень датэрміновага галасавання. На выбарчых участках створаны ўсе неабходныя ўмовы, камісіямі выкананы ўсе працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам, участкі адкрыліся своечасова, скрыні апячатаны. З першых гадзін працы выбарчых участкаў, як паведамляюць у Цэнтр нацыянальныя назіральнікі, грамадзяне дастаткова актыўна прыходзілі прагаласаваць.
- Цікавасць выбаршчыкаў да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пацвярджае і работа «гарачай лініі», якая пачала сваю работу адначасова з адкрыццём участкаў.
— Толькі ў першую гадзіну працы паступіла каля 20 званкоў. Пераважна выбаршчыкаў цікавілі пытанні, як знайсці свой участак і як прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі. Таксама гучалі пытанні па арганізацыі галасавання дома і дзе могуць прагаласаваць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Спецыялісты Цэнтра пракансультавалі па ўсіх пытаннях. Усяго за дзень спецыялістамі прынята 75 зваротаў ад выбаршчыкаў, — распавялі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі.
Трэба адзначыць, што работа «гарачай лініі» Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі будзе працягнутая. Задаць сваё пытанне аб ходзе выбарчай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі можна па тэлефоне +375 17 371 07 76 (час працы ў перыяд датэрміновага галасавання — з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання — з 8.00 да 20.00).