«Ваша праца заўсёды была і застаецца адной з самых паважаных і сацыяльна значных. Менавіта вы фарміруеце сучаснае аблічча Беларусі, пераўтвараеце гарады і вёскі, узводзячы жылыя дамы, школы, бальніцы, спартыўныя комплексы і прамысловыя аб'екты, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — З году ў год будаўнічая галіна дэманструе высокія вынікі па захаванні статусу аднаго з асноўных драйвераў эканомікі».
Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам, якія прывілі маладому пакаленню адказныя адносіны да стваральнай працы. У Год беларускай жанчыны ён таксама адзначыў прадстаўніц прыгожага полу, якія працуюць у гэтай няпростай сферы.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што цяперашняе пакаленне будаўнікоў прадоўжыць найлепшыя традыцыі, будзе ўкараняць перадавыя тэхналогіі і падтрымліваць высокую планку якасці. Бо будаваць — значыць ствараць будучыню ўласнымі рукамі ўжо сёння.