Top.Mail.Ru
122

З ранняй вясны да позняй восені. Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць Мінскую вобласць сёлета

Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць сталічны рэгіён сёлета, паведамляе БелТА са спасылкай на ДА «ЖКГ Мінскай вобласці»



Прадпрыемствы ЖКГ Мінскай вобласці гатовыя да азелянення тэрыторый рэгіёна ў 2026 годзе. 

«Лічбы ўражваюць не толькі аб’ёмам, але і балансам: упор робіцца не толькі на сезонныя кветкі, але і на шматгадовыя насаджэнні. Так, каля 1,5 млн кветак забяспечаць яркасць і ўтульнасць у гарадах з ранняй вясны да позняй восені», — растлумачылі спецыялісты.


Больш за 13,3 тыс. дрэў стануць інвестыцыяй у экалогію на дзесяцігоддзі наперад. А 18,8 тыс. кустоў, якія плануецца пасадзіць у гэтым годзе, — ідэальны варыянт для стварэння шчыльных зялёных зон і абароны ад пылу ўздоўж дарог.

«Паўтара мільёна кветак — гэта не проста справаздачнасць, гэта наша з вамі паветра і прыгожыя віды з акна», — падкрэслілі ў ДА «ЖКГ Мінскай вобласці».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю