Вы будучыня нашай краіны. Як бы гэта банальна ні гучала, заўсёды было так: моладзь — будучыня нашай краіны. І вельмі важна тое, які ў вас настрой, што вы думаеце аб будучыні. Можа быць, нашы меркаванні не супадаюць. Тады давайце знойдзем пэўны кампраміс, як гэта павінна быць у разумных славян, беларусаў. Мы заўсёды былі людзьмі памяркоўнымі і кампраміснымі. Гэта вельмі важна.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічнага профілю. 27 верасня 2024 года.
«Прэзідэнт часта кажа, што моладзь — гэта будучыня краіны. І з гэтым нельга не пагадзіцца», — адзначае рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская. Яркім прыкладам таго, што ў нашай краіне адораную моладзь бачаць і падтрымліваюць, яна назвала традыцыйны навагодні баль у Палацы Незалежнасці. «Мы паміж сабой называем гэты баль балем нашых спадзяванняў. Такога мерапрыемства для моладзі няма нідзе ў свеце. Сюды запрошаны найлепшыя маладыя людзі з розных сфер жыццядзейнасці нашай краіны. Сярод запрошаных артыстаў — юныя таленты, якія пачынаюць свой шлях. І гэта таксама нашы надзеі. Гэта не проста свята, гэта сведчанне таго, што ў Беларусі талентам гарыць зялёнае святло. І ўсё, што адбываецца на гэтым балі, я ўпэўнена, маладым людзям, якія толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях, запомніцца назаўжды. Не сумняваюся, што для іх гэта стане добрай матывацыяй яшчэ больш працаваць, актыўна развівацца і ніколі не спыняцца на дасягнутым.
У нашай краіне для маладога пакалення беларусаў створаны ўсе ўмовы. І навагодні баль гэта таксама пацвярджае: кожны чалавек, які імкнецца, працуе, які неабыякавы, можа стаць галоўным удзельнікам мерапрыемства такога высокага ўзроўню. Кожны чалавек у нашай дзяржаве можа трапіць у Палац Незалежнасці, палітычнае сэрца краіны. Гэта сведчыць аб тым, што кожны чалавек у Беларусі каштоўны, калі ён не шкадуе сіл дзеля развіцця сваёй краіны. У нас цудоўная моладзь. Яна выдатная. І з такой моладдзю можна не проста спакойна глядзець у будучыню — можна радавацца за гэту будучыню».