«У дзяржаве ніхто не супраць разумнага пасрэдніка там, дзе гэта аб’ектыўна трэба. Але гэта застанецца ў нас невялікая колькасць кірункаў, якія будуць пад кантролем ці то губернатараў, ці то міністраў і прэм’ер-міністраў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ёсць у краіне і тыя, хто ў складанай сітуацыі думае толькі аб уласным узбагачэнні, дадаў Прэзідэнт.
Ён заўважыў, што часам даходзіць да таго, што ў ланцужок «купля — продаж» уключаюць тры, а то і пяць пасрэднікаў, часцяком фіктыўных. Часам прыцягваюць замежнікаў, каб абысці гранічныя надбаўкі да цаны, прапісаныя ў нацыянальным заканадаўстве.
«У выніку ўсе нацэнкі, якія асядаюць у кішэнях такіх дзялкоў, даводзіцца аплачваць звычайным спажыўцам. Гэта абуральна, і прыкладаў больш чым дастаткова», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён прывёў адзін з такіх фактаў: карданны вал коштам 140 бел. рублёў з дапамогай некалькіх пасрэднікаў быў прададзены канечнаму спажыўцу за 935 бел. руб. «Цана вырасла больш чым у 6,5 раза!» — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.