З якімі пытаннямі звяртаюцца да дэпутата Андрэя Крупенькiна?

Сваю работу ў акрузе член Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Крупенькін на гэты раз пачаў з удзелу ў рэспублiканскiм суботнiку. Разам з дэпутатамi раённага i сельскага Саветаў, супрацоўнiкамi райвыканкама, прадстаўнiкамi грамадскасцi i жыхарамi аграгарадка Мухавец праводзiлi добраўпарадкаванне на тэрыторыi помнiка землякам.


Удзельнiкi працоўнага дэсанта паляпшалi тэрыторыю, прылеглую да архiтэктурна-скульптурнай кампазiцыi, узведзенай у 1976 годзе ў гонар 164 чалавек, якiя загiнулi ў час Вялiкай Айчыннай вайны. «Гэта наш маральны абавязак перад людзьмi, якiя аддалi жыццё за Радзiму, i тымi, хто перажыў усе жахi вайны, — гаворыць Андрэй Крупенькiн. — На тэму вайны напярэдаднi 80-гадовага юбiлею Перамогi мы гаварылi на сустрэчы з вучнямi старшых класаў у сярэдняй школе вёскi Тамашоўка, якая носiць iмя Пятра Клiмука. Размова зайшла не толькi аб мужнасцi i стойкасцi абаронцаў Радзiмы, але i аб неабходнасцi захавання гiстарычнай памяцi. На гэтым быў зроблены акцэнт i ў брэсцкай школе № 14 iмя Яфiма Фамiна падчас дыялогавай пляцоўкi «I помнiць страшна, i забыць нельга...»

Тэму гiстарычнай памяцi не абыходзiлi i ў дарослай аўдыторыi. Гаворка iдзе, напрыклад, пра сустрэчу з калектывам самай маладой палiклiнiкi абласнога цэнтра — палiклiнiкi № 5. Парламентарый праiнфармаваў аб мiжнародным становiшчы ў рэгiёне, расказаў аб мерах, якiя прымае кiраўнiцтва краiны па захаваннi бяспекi дзяржавы, бо гэта пытанне цяпер непакоiць кожнага чалавека.

Андрэй Крупенькiн — дэпутат па Брэсцкай-Пагранiчнай выбарчай акрузе № 4, у якую ўваходзяць Брэсцкi раён i частка Маскоўскага раёна абласнога цэнтра. Таму кожны тыдзень работы ў акрузе размяркоўвае так, каб пабываць на прадпрыемствах, ва ўстановах як горада, так i раёна. На гэты раз сустрэчу i прыём грамадзян ён правёў у Тамашоўскiм сельскiм Савеце. Змястоўнай назваў дэпутат паездку ў сельгаспрадпрыемства «Маладая гвардыя» Брэсцкага раёна. Дэпутат пабываў на мехдвары, пагутарыў з механiзатарамi, пазнаёмiўся з ходам сяўбы кукурузы. На нарадзе з кiраўнiкамi гаспадаркi абмеркавалi актуальныя пытаннi эканомiкi i функцыянавання сельгаспрадпрыемства, у тым лiку тыя, якiя патрабуюць магчымай карэкцiроўкi заканадаўства. Усё сказанае ўзята на заметку дэпутатам.

Гэтым разам Андрэй Крупенькiн таксама шмат працаваў над пытаннямi, якiя былi агучаны падчас прыёмаў у папярэднiя месяцы. Напрыклад, да дэпутата звярнуўся кiраўнiк аднаго з сацыяльных пансiянатаў Брэсцкага раёна з просьбай паспрыяць забеспячэнню медыцынскiмi кадрамi. Сапраўды, становiшча склалася неспрыяльнае: установе, аддаленай ад горада, пагражаў татальны дэфiцыт медсясцёр. Парламентарый абмеркаваў гэту сiтуацыю з адказнымi асобамi аблвыканкама. Былi вызначаны як падыходы да вырашэння пытання, так i канкрэтныя меры на найблiжэйшы час.

Мiнулы тыдзень у акрузе стаў багатым на падзеi i сустрэчы. Як заўсёды, ажыццёўлены манiторынг цэн. Дэпутат правёў нараду з бiзнес-супольнасцю, узяў удзел у пасяджэннi адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна Брэста, з iдэалагiчным актывам Брэсцкага раёна арганiзаваў гутарку па тэме рэалiзацыi ўстановак Дырэктывы № 12.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Фота з архiва дэпутата
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю