На шчасце, абышлося без ахвяраў.
Першае надзвычайнае здарэнне адбылося ў садовым таварыстве «Будаўнік-1» пад Бабруйскам. Пасля таго, як суседзі ўбачылі адкрытае полымя, на месца прыехалі ратавальнікі і патушылі пажар. У ведамстве расказалі, што гаспадыняй будынка з’яўляецца 70-гадовая жанчына, якой на момант інцыдэнту не было ў доме.
«У выніку здарэння знішчаны дах, пашкоджана маёмасць у мансардным памяшканні. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія аб трапленні навальнічнага разраду», — адзначылі ў прэс-службе МНС.Другі пажар здарыўся ў садовым таварыстве «Надзея-Шчажар» пад Магілёвам. На гэты раз гаспадыня сама выклікала ратавальнікаў, аднак да іх прыезду полымя ўжо ахапіла перакрыцце, дах і маёмасць. Надзвычайнае здарэнне адбылося позна ўвечары, у 22:08. На шчасце, тут таксама абышлося без ахвяр.