Top.Mail.Ru
160

З-за падтапленняў у Мінску назіраюцца перабоі ў руху грамадскага транспарту

З-за падтапленняў у сталіцы ёсць перабоі ў руху грамадскага транспарту. Аб гэтым піша БелТА.

Так, на вул. Пляханава — Якубава з-за падтаплення ў абодвух напрамках і на вул. Батанічная — Казлова адбыўся прыпынак руху трамваяў № 3,6,7. На вул. Кабушкіна ў напрамку пр. Партызанскага і на вул. Казінца ў напрамку ДС Курасоўшчына, па вул. Свярдлова (шляхаправод) у абодвух напрамках спыніўся рух тралейбусаў.

Прыпынак руху аўтобусаў адбыўся на скрыжаванні вул. Трасцянецкай — зав. Веласіпедны, на вул. Кіжаватава ў напрамку МКАД.

Фота: БелТА



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю