Больш за 100 рэйсаў адмянілі ў парыжскіх аэрапортах Шарль-дэ-Голь і Арлі з-за моцнага снегападу. Такую заяву міністра транспарту Францыі Філіпа Табара прыводзіць РІА Навіны. Паведаміла БелТА.
У інтэрв’ю тэлеканалу CNews Філіп Табара расказаў, што больш за 100 рэйсаў былі скасаваныя з учарашняга вечара ў аэрапорце Шарль-дэ-Голь і блізу 40 рэйсаў — у аэрапорце Арлі сёння раніцай. Кіраўнік міністэрства назваў складанай сітуацыю, якая склалася ў паветраных гаванях, і выказаў надзею на тое, што яна стабілізуецца.
Раней французская метэаслужба ўвяла перадапошні, аранжавы, узровень пагоднай небяспекі з-за снегападаў і галалёду больш чым у 30 з 96 дэпартаментаў еўрапейскай часткі Францыі. Тэлеканал BFMTV паведамляў, што ў закранутых рэгіёнах быў адменены рух грузавога і школьнага транспарту. Непагадзь таксама прывяла да парушэння зносін высакахуткасных цягнікоў і работы іншага грамадскага транспарту. Агульная даўжыня затораў на дарогах Францыі перавысіла 1,6 тыс. км.