Top.Mail.Ru
262

За 10 месяцаў года ў Беларусі пабудавалі больш чым 30 тысяч кватэр

Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені — кастрычніку 2025 года пабудавалі 33,7 тысячы новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3218,1 тысячы квадратных метраў жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1018,5 тысячы «квадратаў», або 31,6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 600,6 тысячы «квадратаў».

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1210,4 тысячы квадратных метраў жылля, або 37,6 % ад агульнага ўводу па краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю