Top.Mail.Ru
267

За 14-гадовае існаванне сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства «БелДжы» вырабіла больш за 300 тысяч аўтамабіляў

Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў падчас перагавораў з намеснікам міністра прамысловасці і інфарматызацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Сінь Габінем.



Як паведамілі ў прэс-службе Мінпрама, бакі прадметна абмеркавалі вынікі і перспектывы кітайска-беларускага прамысловага супрацоўніцтва.

— Сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства СЗАТ «БелДжы» створана па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў. Гэта ўзор беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Праекту ўжо 14 гадоў, і ён дэманструе ўсепагоднае сяброўства Кітая і Беларусі. Завод вырабіў больш за 300 тысяч аўтамабіляў, праводзіць маштабную мадэрнізацыю, пачынае вытворчасць аўтамабіляў на новых відах паліва, — падкрэсліў Андрэй Кузняцоў.

Супрацоўніцтва кітайскіх і беларускіх прамысловых прадпрыемстваў развіваецца досыць інтэнсіўна ў розных напрамках і ўключае пастаўкі шырокай наменклатуры запасных частак, тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, а таксама стварэнне і функцыянаванне сумесных прадпрыемстваў. У гэтай сувязі на перагаворах былі разгледжаны магчымасці для далейшай лакалізацыі вытворчасцяў.

Міністр прамысловасці Беларусі з задавальненнем канстатаваў выніковае стратэгічнае ўзаемадзеянне з буйнымі кітайскімі карпарацыямі.

— Дзякуючы супрацоўніцтву з кітайскімі кампаніямі, вырабленая ў Беларусі прадукцыя павысіла сваю канкурэнтаздольнасць на рынках трэціх краін, а таксама змагла забяспечыць унутраныя патрэбы краіны, — адзначыў Андрэй Кузняцоў.

Тэмай перагавораў стала дзейнасць камісіі па прамысловым супрацоўніцтве Беларусі і Кітая. Камісія была створана ў маі бягучага года падчас шостага пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Андрэй Кузняцоў і Сінь Габінь абмеркавалі планы па правядзенні першага пасяджэння камісіі па прамысловым супрацоўніцтве, пытанні паглыблення супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных прамысловых праектаў, якія спрыяюць развіццю эканомік дзвюх краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю