Top.Mail.Ru

За 30 гадоў сельская гаспадарка Беларусі ступіла далёка наперад — Пярцоў на «Дажынках» у Карэлічах

За 30 гадоў сельская гаспадарка Беларусі ступіла далёка наперад, падцягнуўшы за сабой іншыя галіны. Пра гэта падчас цырымоніі ўшанавання аграрыяў Гродзенскай вобласці на «Дажынках» у Карэлічах сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.

«За 30 гадоў, якія ў нашай краіне мы адзначаем „Дажынкі“, сельская гаспадарка ступіла далёка наперад. Змяніліся тэхналогіі, павялічылася механізацыя вытворчых працэсаў. Самае галоўнае, што сельская гаспадарка падцягнула за сабой іншыя важныя галіны нашай краіны. І вытворчасць сельгастэхнікі, і перапрацоўчую прамысловасць — простай мовай кажучы, вытворчасць прадуктаў харчавання, якія для ўсяго свету сталі ўжо брэндам Рэспублікі Беларусь», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі звярнуў увагу, што значна змяніліся гарады-сталіцы абласных і рэспубліканскіх святаў хлебаробаў. «Сёння мы ў Карэлічах. За 630 гадоў у розных войнах і калатнечах Карэлічы пяць разоў знішчаліся і згаралі дашчэнту, але кожны раз адраджаліся. Гэта гаворыць аб асаблівым сакральным духу гэтага кутка Беларусі і аб тых мужных людзях, сапраўдных героях, якія жылі і жывуць на гэтай зямлі», — сказаў Уладзімір Пярцоў. 

«Дзякуй Богу, адзіная бітва, якую мы перажываем цяпер, гэта бітва ў палях. І на гэтым свяце мы ўшаноўваем нашых герояў, пераможцаў гэтай бітвы. За 30 гадоў мы ўзнагародзілі многія тысячы гаспадарак і перадавікоў вытворчасцяў. І сёння гэты спіс папоўніўся», — дапоўніў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю