Top.Mail.Ru
212

За 7 месяцаў замежныя ўдзельнікі таргоў на БУТБ нарасцілі аб'ёмы ў два разы

Рост папулярнасці

Як паведамілі ў БУТБ, агульная сума здзелак дасягнула 40 мільёнаў долараў, у 2,1 раза больш, чым за такі ж перыяд 2024 года.

Пашырылася і геаграфія замежных прадаўцоў і пакупнікоў: у студзені-ліпені мінулага года было 8 краін-удзельніц, а ў цяперашнім здзелкі ажыццяўлялі рэзідэнты ўжо 11 дзяржаў.

Найбольш актыўныя кампаніі з Расіі, Кітая, Таджыкістана, Турцыі і Індыі — больш за 70 % усіх здзелак замежных удзельнікаў таргоў.

— Рост папулярнасці платформы ППТ у нерэзідэнтаў Беларусі — адна з ключавых тэндэнцый гэтага года. Самымі актыўнымі карыстальнікамі з’яўляюцца прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Удзел у таргах для іх — магчымасць пашырыць рынкі збыту, прычым не толькі ў Беларусь, але і ў трэція краіны, — адзначылі ў БУТБ.

У цэлым за студзень-ліпень бягучага года абарот пляцоўкі ППТ вырас на 43 %, да 932 мільёнаў рублёў.

Лідары па суме здзелак: аўтатранспарт, спецтэхніка, прамысловае абсталяванне і інструмент, будматэрыялы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю