За чатыры месяцы бягучага года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 68,5 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,4 % да аналагічнага ўзроўню 2024 года.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белстата, растлумачыўшы, што ў разрэзе па відах эканамічнай дзейнасці лідзіруе горназдабыўная прамысловасць (102,8 %); затым ідуць апрацоўчая прамысловасць (101,5 %); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (100,8 %) і водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў (100,1 %).
Фота БелТА