За два дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 17,67% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 19,35% грамадзян, у Віцебскай — 18,35%, у Гомельскай — 17,67%, у Гродзенскай — 15,13%, у Мінскай — 17,72%, у Магілёўскай — 17,98%, у Мінску — 17,20%.
Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12:00 да 19:00 без перапынку.