«Кожны трэці — гэта страшна, але гэта проста лічба. Не нейкая метафара, не арыфметычная велічыня, а радкі з крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Каб лічба ажыла, трэба разумець яе сэнс. І сэнс у памяці. А памяць — не проста пасіўнае сузіранне па сканчэнні 80 гадоў. Мы хочам, каб лічба дайшла да кожнага сэрца і атрымала персаналізацыю, каб тыя, хто ўбачылі канцэрт і выставы, зразумелі, што за гэтай лічбай хаваюцца непражытыя жыцці, нерэалізаваныя задумы, разбуранае жыллё, загінулыя родныя», — сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, нацыянальны беларускі праект, прадстаўлены сёння на башкірскай сцэне, аб’яднаў лепшыя творчыя калектывы і лепшых выканаўцаў Беларусі, увабраў у сябе ўвесь боль і мужнасць нашага народа, які пражыў страшныя чатыры гады акупацыі, але не схіліўся, не здаўся ворагу, а арганізаваў сапраўды ўсенароднае супраціўленне захопнікам.
- «Усе ведаюць і шмат гавораць пра дапамогу Башкартастана эвакуіраваным з Беларусі сем’ям партызан, грамадзянскім асобам. Колькі параненых воінаў вылечылі ў шпіталях на башкірскай зямлі, колькі прадпрыемстваў, у тым ліку вывезеных з тэрыторыі Беларусі, давалі фронту ўсё, што яму трэба. Але, на жаль, многія сыны Башкірскай АССР склалі галовы на нашай зямлі. Літаральна два гады таму выйшла кніга „Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь“. Там увекавечаны 558 імёнаў ураджэнцаў Башкартастана, якія назаўжды засталіся ў Беларусі, але гэтая лічба далёка не поўная. Літаральна некалькі тыдняў таму ў Віцебскай вобласці пошукавікі знайшлі астанкі яшчэ аднаго байца, камандзіра кулямётнай роты. На грудзях у яго быў ордэн Чырвонага Сцяга. Па нумары ордэна ўстанавілі, што ён ураджэнец башкірскага горада Туймазы. Яшчэ адзін воін прыйшоў дадому з фронту. Усе гэтыя 80 гадоў ён заставаўся ў статусе зніклага без вестак», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Ён дадаў, што канцэрт-рэквіем — не проста прадстаўленне, а спроба мастацкімі сродкамі данесці кожнаму сэрцу думку аб тым, што ні адно жыццё не з’яўляецца забытым. Асабліва тое жыццё, якое аддадзена за справядлівую справу на сваёй зямлі і ў барацьбе з заваёўнікамі.
«Мы хочам данесці гэта ў першую чаргу да маладога пакалення, каб стварыць гістарычны шчыт і зрабіць прышчэпку ад фашызму, нацызму і любой ідэалогіі нецярпімасці, якая адмаўляе народу або нацыі ў праве на самастойнае вызначэнне свайго шляху. Я вельмі разлічваю, што наш канцэрт-рэквіем дойдзе да сэрца кожнага. Калі так здарыцца, мы будзем вельмі рады. Значыць, наша задумка рэалізавалася», — падсумаваў Раман Галоўчанка.