Top.Mail.Ru
72

За год колькасць электракараў вырасла больш чым удвая

Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў статыстыку па электрамабілях і зарадных станцыях у нашай краіне. 


На канец 2025 года ў рэспубліцы, па даных МУС, у асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 3 190,2 тысячы легкавых аўтамабіляў. 

Як адзначылі ў Белстаце, за мінулы год адзначаны рост у 2,2 раза колькасці легкавых электрамабіляў, якія знаходзяцца ў асабістай уласнасці грамадзян, колькасць якіх склала 44,7 тысячы штук (на 1 студзеня 2025 года — 20,7 тысячы штук).

У 1,5 раза павялічылася і колькасць зарадных станцый (прылад, калонак) для зарадкі электрамабіляў. Па даных Мінэнерга, іх колькасць склала 2026 штук (на 1 студзеня 2025 года — 1323 штукі).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю