Top.Mail.Ru
236

За мінулы год больш чым 60% абароту спажыўкааперацыі склала закупленая ў насельніцтва прадукцыя

У рабоце спажывецкай кааперацыі Беларусі назіраюцца станоўчыя зрухі. Аб гэтым расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нядаўнім пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў, на якім разгледжана пытанне эфектыўнасці функцыянавання спажывецкай кааперацыі.


Урад удзяляе асаблівую ўвагу вырашэнню розных пытанняў насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці, адзначыў на пачатку пасяджэння Раман Галоўчанка. Ён дадаў, што ў цэнтры ўвагі жыхары не толькі буйных гарадоў, раённых цэнтраў, але і малых і аддаленых сельскіх населеных пунктаў.

У сярэдзіне мінулага года ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта краіны была зацверджана агульнарэспубліканская канцэпцыя абслугоўвання сельскага насельніцтва ў галінах гандлю, харчавання і бытавога абслугоўвання на 2024–2027 гады. Найважнейшая сацыяльная задача па гандлёвым абслугоўванні сельскіх жыхароў — закупка ў іх сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, перапрацоўка і пастаўка ў рознічную сетку і, магчыма, у сістэму спажыўкааперацыі.

— Таму мной ініцыіраваны разгляд сітуацыі з эфектыўнасцю функцыянавання спажыўкааперацыі ў 2024 годзе на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Год таму на аналагічным пасяджэнні была канстатавана наяўнасць сур’ёзных праблем, асабліва ў сферы забеспячэння гандлю на вёсцы, а таксама ў эканамічных паказчыках функцыянавання гэтай сістэмы.

— Сённяшняя сітуацыя істотна адрозніваецца ад той, што была год таму: за гэты год і Прэзідэнтам краіны, і ўрадам быў прыняты шэраг беспрэцэдэнтных мер, якія маюць пакетны і акумулятыўны характар. Гэта не нейкія разавыя рашэнні, а сістэмныя. Яны былі накіраваны на падтрымку спажыўкааперацыі, а таксама на выкананне сацыяльных функцый па абслугоўванні сельскага насельніцтва, — расказаў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка выказаў надзею на тое, што на пасяджэнні будзе абазначана, наколькі эфектыўна гэтыя меры пачалі дзейнічаць.

Паводле яго слоў, пакуль яшчэ складана падводзіць паўнавартасную выснову рэалізацыі гэтых рашэнняў, паколькі фактычна яны толькі пачалі працаваць з канца мінулага — пачатку бягучага года.

— Але лічбы паказваюць, што пэўныя станоўчыя зрухі, у першую чаргу па стабілізацыі дзейнасці арганізацый, ёсць. Ёсць рост прадукцыйнасці працы, рэнтабельнасці продажаў і гэтак далей. Штогод расце і колькасць прыёманарыхтоўчых пунктаў для прыёму ў насельніцтва вырашчаных прадуктаў. За мінулы год больш за 60% абароту ўсёй сістэмы спажыўкааперацыі Беларусі склала прадукцыя, закупленая ў насельніцтва, што з’яўляецца вялікай падмогай для тых, хто вядзе гаспадарку на сваіх участках. Закуплена за кошт дзяржавы 110 новых аўтакрам для паляпшэння абслугоўвання насельніцтва ў вёсцы, — прывёў лічбы Раман Галоўчанка.

Па матэрыялах БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю