За мінулыя суткі ў краіне ліквідавана дзевяць пажараў у экасістэмах. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паводле аператыўных звестак, за мінулыя суткі ліквідаваныя чатыры лясныя пажары (тры ў Гомельскай і адзін у Магілёўскай вобласці) на агульнай плошчы 0,2 га і пяць пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы звыш 2,3 га.