Top.Mail.Ru

За мінулыя суткі праваахоўнікі заблакіравалі плацяжы па 30 замежных рэквізітах

За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла звыш 200 паведамленняў аб званках тэлефонных аферыстаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.



Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухілена. Зарэгістравана 18 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Аддзелам арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС заблакіравана магчымасць плацяжоў па 30 замежных рэквізітах зламыснікаў.

Па спосабе ўчынення проціпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце. Затым ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак і гандаль на фінансавых біржах.

Работа па выяўленні і спыненні махлярскіх дзеянняў прадаўжаецца.

Праваахоўнікі нагадалі, што прапановы хуткага і лёгкага заработку або куплі тавараў па значна зніжанай цане ў інтэрнэце нязменна звязаны з рызыкай страты грошай. Залатое правіла пры размове з махлярамі па тэлефоне — спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю