Top.Mail.Ru

За распаўсюджванне асабліва небяспечнага псіхатропу 17-гадовай мінчанцы пагражае 15 гадоў калоніі

Супрацоўнікі наркакантролю Магілёўскай вобласці затрымалі 17-гадовую жыхарку Мінска, якая займалася распаўсюджваннем асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.



Паводле звестак праваахоўнікаў, каля месяца таму дзяўчына знайшла ў інтэрнэце прапанову аб злачыннай падпрацоўцы. Па заданні куратара наркамаркета яна забірала аптовыя партыі забароненага рэчыва, фасавала яго на дробныя дозы і размяшчала ў схованках у лесапаласе на тэрыторыі прысталічча. У абсталяваных закладках выявілі амаль 1 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У МУС адзначылі, што непаўналетніх нярэдка спрабуюць уцягнуць у наркабізнес пад выглядам лёгкага заробку ў інтэрнэце. Аднак такая «падпрацоўка» заканчваецца сур’ёзнай крымінальнай адказнасцю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю