За першае паўгоддзе 2025-га ў сталіцы нарадзілася 6111 дзяцей, заключана 6018 шлюбных саюзаў. Аб гэтым піша агенцтва «Минск-Новости».
Сярэдні ўзрост жаніха склаў 33 гады, нявесты — 31. Самай дарослай парай сталі 84- і 87-гадовыя адпаведна, а самай маладой — 16 і 15 гадоў.
Сярод незвычайных жаночых імёнаў, якімі мінчане называлі дзяцей, — Амалія, Афіна, Агнія, Дамініка, Любава, Карнэлія, Ненэль, Аляксандра Фелікса, Брыджыт Аўрэлія, Іяланда Іў, Ліна Сафія, Месяц Свету, Міра Марыя. У ліку мужчынскіх імёнаў самымі арыгінальнымі сталі Чэслаў, Спартак, Себасцьян, Мірон, Леў, Савелій, Ян, Мікалай Атыла, Іван Чыемер'е, Марк Антуан.Самымі распаўсюджанымі імёнамі для дзяўчынак за названы перыяд былі Марыя, Ева і Сафія; хлопчыкаў — Міхаіл, Цімафей, Раман.