За мінулыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ДАІ спынілі 809 парушэнняў ПДР, паведамляе БелТА.
Удакладняецца, што былі затрыманыя сем кіроўцаў у стане ап’янення, спынена восем фактаў кіравання без правоў, за парушэнне правілаў абгону да адказнасці прыцягнутыя чатыры кіроўцы, за перавышэнне хуткасці руху — сем чалавек, за непрадастаўленне перавагі пешаходам — 21 кіроўца. За адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 212 вадзіцеляў, а за парушэнне ПДР — 165 пешаходаў.