Top.Mail.Ru

За суткі ў Віцебскай вобласці патанулі два чалавекі, яшчэ дваіх выратавалі відавочцы

За мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці патанулі два чалавекі, дваіх выратавалі відавочцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.


Здарэнні адбыліся ў Полацкім і Аршанскім раёнах, а таксама абласным цэнтры. У Віцебску грамадзяне знайшлі патанулага ў рацэ Лучоса каля вул. Крупска-Набярэжнай. У Аршанскім раёне цела патанулага мужчыны знойдзена ў штучным вадаёме-капані побач з гарадскім пасёлкам Копысь. Па фактах здарэння следчымі органамі праводзіцца праверка.

Таксама ў Аршанскім раёне відавочцам удалося выратаваць аднаго мужчыну на рацэ Днепр каля аграгарадка Крапіўна. Яго дасталі з вады ў непрытомным стане, пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў пацярпелы прыйшоў у сябе. Яго даставілі ў бальніцу.

На возеры Сердава каля гарпасёлка Ветрына Полацкага раёна відавочцы заўважылі ў вадзе жанчыну, якая перастала рухацца. Двое мужчын дасталі яе з вады, пацярпелая была без прытомнасці. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў яна прыйшла ў сябе, яе шпіталізавалі.

Ратавальнікі нагадваюць, што важна выконваць правілы бяспекі на вадаёмах. Нельга заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, купацца ў вадаёмах, не прызначаных для гэтага, а таксама скакаць з вышак і масткоў, не ведаючы стан дна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю