Да 30 °С цяпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 2 ліпеня, перадае БелТА.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Невялікія кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі раніцай і днём месцамі па крайнім усходзе рэспублікі. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах па ўсходзе 15-18 м/с.
Мінімальная тэмпература ноччу саставіць 10-16, месцамі 8-9 °С. Днём паветра прагрэецца да 21 °С па ўсходзе, да 30 — па захадзе, перадае Белгідрамет.
Фота з адкрытых крыніц