Top.Mail.Ru

За заробак на афармленні банкаўскіх картак прадугледжана крымінальная адказнасць

У сацыяльных сетках зноў актывізаваліся аферысты, якія прапаноўваюць аформіць карткі расійскіх банкаў, а потым выгадна перапрадаць іх даныя. Аднак трэба ведаць, што такія дзеянні пагражаюць не хуткім заробкам, а адказнасцю па законе.


Міністэрства ўнутраных спраў чарговы раз нагадвае аматарам лёгкіх грошай: у Беларусі забаронена незаконнае распаўсюджванне рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак, лагінаў і пароляў, з дапамогай якіх можна атрымаць доступ да рахункаў або электронных кашалькоў.

«Ашуканцы выкарыстоўваюць гэтыя даныя для вываду сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, — адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр Рынгевіч. — Напрыклад, па вядомай схеме „Алё, мама!“ выманьваюць у ахвяры наяўныя грошы, праз банкамат папаўняюць імі картку расійскага банка, а пасля здымаюць наяўныя грошы на тэрыторыі суседняй краіны. Такім чынам асоба, якая перадала свае рэквізіты для гэтай аперацыі, становіцца саўдзельнікам злачынства».

Праваахоўнікі заклікаюць: нікому, ніколі, ні пад якой маркай не перадавайце свае персанальныя даныя. Не верце тым, хто пераконвае, што бізнес па афармленні банкаўскіх картак з’яўляецца бяспечным і абсалютна легальным заняткам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю