Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 13 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Забароны на наведванне лясных масіваў у Мінскай вобласці дзейнічаюць у Мядзельскім і Салігорскім раёнах. У Гомельскай вобласці забароны ўведзеныя ў Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Кастрычніцкім, Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Буда-Кашалёўскім, Добрушскім і Веткаўскім раёнах.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці, Шклоўскім, Глускім і Мсцілаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, Любанскім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці і пяці раёнах Брэсцкай вобласці: Столінскім, Лунінецкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім.