Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ва ўсіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Таксама забарона ўведзена ў Дубровенскім, Аршанскім, Сенненскім, Талачынскім, Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці.
У Брэсцкай вобласці — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнах.
У Гродзенскай вобласці наведваць лясныя масівы забаронена ў Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.
У Мінскай вобласці дзейнічае забарона ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Крупскім, Любанскім, Мядзельскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнах.
Ва ўсіх астатніх раёнах наведванне лясоў абмежавана.