Забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць у 29 раёнах Беларусі, яшчэ ў 71 уведзены абмежаванні. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У Брэсцкай вобласці закрыты толькі Столінскі раён. У Гомельскай вобласці забарона ўведзеная ў 17 раёнах: Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім.
У Мінскай вобласці нельга наведваць лясы ў Барысаўскім, Слуцкім і Салігорскім раёнах. У Магілёўскай вобласці пад строгую забарону трапілі восем раёнаў: Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі.
Абмежаванні на наведванне лясоў, пры якіх забаронена распальваць вогнішчы і заязджаць на тэрыторыю на аўтамабілі, дзейнічаюць у 71 раёне краіны. Яны распаўсюджваюцца на ўсе 17 раёнаў Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, абмежаванні ўведзены ў 10 раёнах Віцебскай вобласці, 19 раёнах Мінскай вобласці, 11 раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама ў 10 раёнах Брэсцкай і 4 раёнах Гомельскай вобласці.