Top.Mail.Ru

Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў 25 раёнах Беларусі

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 25 раёнах Беларусі, на астатняй тэрыторыі ўведзеныя абмежаванні. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


У Віцебскай вобласці лясныя масівы закрытыя толькі ў Сенненскім раёне, у Брэсцкай — у Камянецкім і Столінскім. У Мінскай вобласці нельга наведваць лясы ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Слуцкім і Крупскім раёнах. У Магілёўскай вобласці — у Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім. 

Найбольшая колькасць рэгіёнаў, дзе забаронена наведванне лясоў, — у Гомельскай вобласці. Многія тэрыторыі адзначаныя на карце ведамства чырвоным колерам. А ў Хойніцкім, Гомельскім, Веткаўскім, Брагінскім, Добрушскім і Лоеўскім раёнах уведзеныя абмежавальныя меры.

У міністэрстве нагадалі, што інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя пра сітуацыю ў лясных масівах і ўвядзенне мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю