У 16 раёнах Беларусі дзейнічаюць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.
Забароны закранулі Мінскую вобласць (Валожынскі і Пухавіцкі раёны), а таксама Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці.
Абмежаванні ўведзены ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, а таксама ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Ашмянскім, Свіслацкім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці.
Свабоднай ад забарон і абмежаванняў застаецца Гомельская вобласць.
Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца.