Top.Mail.Ru
215

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 13 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 13 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Так, забароны ўведзеныя ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці, Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лельчыцкім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Мсціслаўскім раёне (Магілёўская вобласць) і ў Гродзенскім раёне. Забароны не закранулі Мінскую і Віцебскую вобласці.

Разам з тым у большасці раёнаў уведзены абмежаванні. Свабоднымі для наведвання застаюцца лясы ўсяго трох раёнаў Гродзенскай вобласці, двух — Мінскай і большасці раёнаў самага паўночнага рэгіёна — Віцебскай вобласці. 

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю