Top.Mail.Ru

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 13 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 13 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Поўная забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Такая мера ўведзена таксама ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Чырвоным колерам на інтэрактыўнай карце абазначаны і пяць раёнаў Брэсцкай вобласці: Ганцавіцкі, Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі. Таксама забароны закранулі чатыры раёны Мінскай вобласці — Вілейскі, Дзяржынскі, Мінскі і Салігорскі.

Ва ўсіх астатніх раёнах краіны наведванне лясоў абмежавана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю