Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 19 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Больш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Гомельскай вобласці: у Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Хойніцкім раёнах.
Забароны таксама закранулі Мінскую вобласць — Бярэзінскі, Барысаўскі, Крупскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі раёны. Такія ж меры прыняты ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Амаль ва ўсіх астатніх раёнах Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцей уведзены абмежаванні. Яны таксама закранулі Гродзенскі раён. Вольнай ад абмежавальных мер застаецца ўся Брэсцкая вобласць.
Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі ўвесь час абнаўляецца.