Top.Mail.Ru

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 8 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 8 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Поўная забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці.

Таксама чырвоным колерам на інтэрактыўнай карце абазначаны пяць раёнаў Брэсцкай вобласці: Ганцавіцкі, Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі. У іх забароны ўведзены з 3 мая.

Ва ўсіх астатніх раёнах краіны наведванне лясоў абмежавана.

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю