Top.Mail.Ru

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі

На большай частцы тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў, у пяці раёнах уведзены забароны. Пра гэта свeдчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


Забарона ўведзена ў Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах.

Без абмежаванняў наведваць лясы можна ў трох раёнах Мінскай вобласці: Барысаўскім, Крупскім і Смалявіцкім. 

Перад наведваннем лесу спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў рэгулярна абнаўляецца, у ёй аператыўна адлюстроўваецца сітуацыя ў лясных масівах па раёнах краіны і інфармацыя пра ўвядзенне абмежавальных мер. Удакладніць інфармацыю таксама можна ў мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю