Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 32 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з звестак інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забароны ўведзены на тэрыторыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў Быхаўскім, Глускім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім, Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Забаронены наведванні лясоў у Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.
У сямі раёнах краіны знялі абмежаванні — у Драгічынскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці, Бераставіцкім, Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Мінскім раёне.
На тэрыторыі астатніх раёнаў краіны ўведзены абмежаванні.
Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, а таксама праз тэлеграм-бот «Лес.Забарона». Інфармацыю можна ўдакладніць і ў мясцовых лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.