Top.Mail.Ru
367

Забароны на наведванне лясоў уведзены па ўсёй Гомельскай вобласці

Парушальнікам забарон можа пагражаць штраф — да 12 базавых велічынь (504 рублі). 


Раёнаў Беларусі, у якіх уведзены строгія забароны на наведванне лясных масіваў, стала больш, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.


Так, тэрыторыя Гомельскай вобласці поўнасцю афарбавана на карце ляснога ведамства чырвоным колерам, гэта значыць, што там дзейнічаюць забароны. Уведзены яны былі з-за чацвёртага класа пажарнай небяспекі.

Яшчэ два закрытыя рэгіёны ёсць і ў Брэсцкай вобласці — гэта Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны.

У астатніх рэгіёнах Беларусі дзейнічае трэці клас пажарнай небяспекі і абмежаванні на наведванне лясоў, гэта значыць тэрыторый поўнасцю адкрытых для наведвання лясоў цяпер у краіне няма.

У час абмежаванняў забаронена разводзіць у лясах вогнішчы, арганізоўваць і праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі і іншыя масавыя мерапрыемствы, заязджаць на машынах. Гэта толькі часовыя меры, яны могуць быць аператыўна зняты на фоне змянення ўмоў надвор’я.

Парушальнікам забарон можа пагражаць штраф — да 12 базавых велічынь (504 рублі). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана ці пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1260 рублёў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю