Забароны ўведзеныя на тэрыторыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім, Клімавіцкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім, Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Забароненыя наведвання лясоў у Ляхавіцкім і баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Дубровенскім, Аршанскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці, Слуцкім раёне Мінскай вобласці.
У шасці раёнах краіны знятыя абмежаванні: у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, Бераставіцкім, Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Мінскім раёне.
На тэрыторыі астатніх раёнаў краіны ўведзеныя абмежаванні.
Аператыўна адсочваць дадзеныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, а таксама праз тэлеграм-бот «Лес. Забарона». Інфармацыю можна ўдакладніць і ў мясцовых лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з сітуацыяй.