У некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей увялі забароны на наведванне лясоў. Па астатняй Беларусі дзейнічаюць абмежаванні. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У сувязі з умовамі надвор'я абмежаванні ўведзены ва ўсіх раёнах, а ў Гродзенскім, Брэсцкім, Пружанскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім наведванні лясоў забаронены. Грамадзян заклікаюць устрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Акрамя таго, перад тым як адправіцца ў лес, трэба даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.