Top.Mail.Ru

Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў дзевяці раёнах Беларусі

У Беларусі ў дзевяці раёнах захоўваюцца забароны на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Па даных на раніцу 8 чэрвеня, чырвоным на інтэрактыўнай карце адзначаны чатыры раёны Брэсцкай вобласці — Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі і Кобрынскі, а таксама пяць раёнаў Гродзенскай вобласці — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Свіслацкі і Слонімскі.

У кожнай вобласці краіны ёсць абмежаванні на наведванне лясоў, тым не менш большая частка карты Беларусі пазначана зялёным колерам — хадзіць у лясы там можна свабодна.

Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю