Top.Mail.Ru

Заблакіраваныя афіцыйныя каналы міжнароднага радыё «Беларусь»

Каналы міжнароднага радыё «Беларусь» заблакіраваныя без права аднаўлення, паведаміла БелТА.


Каналы яшчэ аднаго беларускага медыярэсурсу аказаліся недаступныя на платформе YouTube.

Вядома, што асабліва актыўнай на гэтым рэсурсе была польская аўдыторыя. Таксама цікавасць да інфармацыйнай павесткі праяўлялі Германія, Вялікабрытанія, ЗША і інш.

Як паведамлялася раней, у пачатку красавіка відэахостынг YouTube заблакіраваў тры афіцыйныя каналы беларускіх дзяржаўных СМІ — «БелТА», «АНТ» і «СТБ». Адміністратары платформы без папярэджання выдалілі каналы са шматтысячнай аўдыторыяй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю