Top.Mail.Ru

Заблакаваць YouTube? Міністр інфармацыі пракаментаваў пазіцыю ў дачыненні да гэтай платформы

Пры якіх абставінах у Беларусі могуць прыняць рашэнне аб блакаванні YouTube, растлумачыў Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук у эфіры «Першага інфармацыйнага» тэлеканала.

Міністр пазначыў, што пасля блакавання YouTube-каналаў трох дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі не раз гучалі тэзісы аб тым, «навошта нам тое, дзе няма нас, навошта YouTube, калі няма беларускага». 

Дзмітрый Жук таксама ўказаў, што гэты рэсурс стаў звыклым для беларусаў інструментам. «Тут пытанне мэтазгоднасці і эфектыўнасці. Калі гэта будзе пагражаць дзяржаўнай бяспецы і інтарэсам, то тут ніхто разважаць не будзе. Але з гэтай платформай трэба працаваць», — акцэнтаваў ён.

Кіраўнік ведамства таксама звярнуў увагу на неабходнасць сыходу ад размежавання «свой-чужы». «Мы выдатна разумеем, што такое добра і што такое дрэнна. Мы павінны вельмі выразна адстойваць свае інтарэсы. Адстойваць усімі даступнымі мерамі, спосабамі. Перш за ўсё мы павінны думаць пра ўласную бяспеку і захаванне суверэнітэту. І менавіта гэты крытэрый будзе ляжаць у аснове любога прынятага рашэння», — запэўніў міністр інфармацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю