Top.Mail.Ru

Гомельскія сышчыкі раскрылі забойства 9-гадовай дзяўчынкі. Яно адбылося больш за 30 гадоў таму

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па раскрыцці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў.


Па словах начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельшчыны Валерыя Зданевіча, у лістападзе 1991 года на пустцы ў адным з райцэнтраў рэгіёна прахожы знайшоў труп 9-гадовай дзяўчынкі. На першапачатковым этапе следства ўстанавіць забойцу не ўдалося, аднак карпатлівая работа сышчыкаў ва ўзаемадзеянні са следчымі ў выніку прынесла станоўчы вынік.

У ходзе рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў атрыманы доказы дачынення да злачынства на той момант... 11-гадовага роднага брата загінулай.

Цяпер 45-гадовы мужчына, неаднаразова асуджаны за крадзяжы, прызнаўся, што за некалькі дзён да трагедыі выкраў з тэрыторыі школы веласіпед. Яго сястра гэта бачыла і прыгразіла расказаць бацьку. Вяртаючыся дадому пасля ўрокаў, фігурант паваліў дзяўчынку на зямлю і задушыў. Затым аднёс цела на пустку і замаскіраваў сухой травой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю